Доктар Станіслаў Салавей далучыўся да Пераходнага кабінету


Доктар Станіслаў Салавей прызначаны намеснікам Вольгі Гарбуновай –прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету. Галоўнай ягонай задачай будзе рыхтаванне рэформы сістэмы аховы здароўя, паведамляе Кабінет у сваім Telegram-канале.

Станіслаў Салавей, лекар-гінеколаг і прафсаюзны актывіст. Варшава, Польшча. 2 лістапада 2023 года.
Фота: Карына Пашко / Белсат

Лекара Станіслава Салаўя прызначылі намеснікам прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Вольгі Гарбуновай. Адмысловец будзе адказны за пытанні ў сферы аховы здароўя. Галоўная ягоная задача – рыхтаванне рэформы сістэмы аховы здароўя ў Беларусі. Акрамя таго, ён будзе бараніць правы беларускіх медыкаў у замежжы.

Салавей – акушэр-гінеколаг, лічыцца адным з найлепшых адмыслоўцаў у сваёй галіне. Узначальваў прафсаюзную арганізацыю медыкаў «Панацэя». Займаўся навуковай працай, у 2019 годзе атрымаў прэмію за навуковыя дасягненні.

У 2020-м зазнаў пераслед за ўдзел у пратэстах, у тым ліку ў акцыі салідарнасці з адлічанымі студэнтамі медычнага ўніверсітэту. У 2021-м яго звольнілі з 3-й гарадской клінічнай больніцы Менску, не працягнуўшы кантракт. Пасля ён з’ехаў ва Украіну, дзе працаваў да апошняга часу, быў валанцёрам ва ўкраінскіх ініцыятывах беларускай дыяспары. Уваходзіў у Каардынацыйную раду 2-га склікання.

Каментар
«Умовы працы лекараў у Беларусі блізкія да рабскіх». Эксперт – пра «аптымізацыю» кадраў у медыцыне
2023.12.21 20:48

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў