Курс долара ў Беларусі перакрочыў 3 рублі, Нацбанк падняў стаўку рэфінансавання


Гандляванні на Беларускай валютна-фондавай біржы распачаліся са спазненнем на гадзіну – рэзкім ростам курсаў заходніх валютаў.

Курсы валют у Менску. Беларусь. 28 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Кошт долара ЗША на старце гандляванняў на Беларускай валютна-фондавай біржы перакрочыў 3 рублі. Рост курсу валюты склаў каля 10 %. На працягу дня курс рос да 3,08, або 11,7 %. Па выніках долар дасягнуў адзнакі 3,07 і вырас на 11,40 %.

Курс еўра на старце наблізіўся да 3,4 руб. Пазней курс вырас да 3,42, бо 11,24 % і застаўся на гэтым узроўні напрыканцы гандляванняў.

На пачатку гандляванняў вырасі і курс расейскага рубля. Але пазней расейская валюта пачала здаваць пазіцыі і склала 2,95 рублёў (за 100 ресейскіх).

Чытаяы «Белсату» паведамляюць, што ў абменніках цяпер няма валюты. Прычым у многіх беларусаў узнікаюць складанасці з тым, каб зняць свае валютныя дэпазіты. Зрабіць гэта магчыма па запісе толькі праз тыдзень. У некаторых банках неабходна пісаць заявы, якія разглядаюцца на працягу нават 15 дзён.

Курсы валют у Менску. Беларусь. 28 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Сайт Беларускай валютна-фондавай біржы не адкрываецца. Не дасяжныя папулярныя інтэрнэт-старонкі з фінансавай інфармацыяй у Беларусі. Таксама не адерываецца сайт Маскоўскай біржы Расеі.

Нацыянальны банк паведамляе, што стаўка рэфінансавання з 1 сакавіка вырасце да 12 % гадавых. Цяпер яна складае 9,25 %.

Hавiны
Беларуская валютна-фондавая біржа перанесла на гадзіну валютныя гандляванні
2022.02.28 09:46

РК belsat.eu

Стужка навінаў