Адбыліся затрыманні на чыгуначным вакзале ў Менску


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра затрыманні, якія адбыліся на чыгуначным вакзале Менску, дзе мела прайсці акцыя супраць вайны ва Украіне.

Паведамляецца пра затрыманне прынамсі дзвюх жанчын – Жанны Антонавай і Дар’і Мядзведзь. Таксама – пра затрыманне мужчыны за вокліч «Слава Украіне!». Інфармацыя пра затрыманых будзе абнаўляцца.

Глядач «Белсату», які стаў відавочцам затрыманняў, паведаміў пра дзясяткі затрыманых. Расказаў, што «да ўваходу на чыгуначны вакзал падʼехалі аўтазакі, ходзяць ціхары».

Нашыя чытачы паведамлялі раней, што праезд да вакзалу па вуліцах Першамайскай і Бабруйскай з боку Тэатру музкамедыі быў перакрыты. Па вуліцы Бабруйскай да вакзалу прапускалі толькі грамадскі транспарт.

28 лютага беларуская лідарка Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў з 18-й гадзіне збірацца каля вакзалаў сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць вайны ва Украіне. Станавіцца ў вялікія чэргі да абменнікаў, калі раптам прывакзальныя плошчы будуць заблакаваныя.

Hавiны
Міліцыянты ў дзень «рэферэндуму» схапілі 800 чалавек
2022.02.28 11:12

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў