У ВПС заявілі, што падчас выбараў нібыта магчымыя правакацыі з удзелам цывільнага самалёта


Намеснік камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Леанід Давідовіч заявіў у інтэрв’ю СТВ, што ў студзені колькасць палётаў авіяцыі краін NATO ля межаў Беларусі нібыта павялічылася ўдвая.

Самалёт ВПС Беларусі.
Фота: modmilby / Telegram

Паводле Давідовіча, з дапамогай гэтых разведвальных палётаў краіны NATO адсочваюць перамяшчэнне войскаў на тэрыторыі Беларусі і выкарыстоўваюць гэтую інфармацыю ў інтарэсах Збройных сілаў Украіны.

Выказаўся Давідовіч і наконт будучай электаральнай кампаніі:

«Падчас усяго гэтага перадвыбарчага працэсу, думаю, мы можам сутыкнуцца з правакацыямі, у тым ліку ў паветранай прасторы. Нас цяпер прамацваюць і будуць далей працягваць прамацваць з імкненнем ацаніць нашыя магчымасці. Магчыма справакаваць нас на нейкія дзеянні: як мы павядзем сябе ў той ці іншай сітуацыі, калі на нашу тэрыторыю заляціць які-небудзь цывільны самалёт.

Мы, вядома, будзем вымушаныя прымяняць па яму зброю. Гэты сцэнар, які абыгрываўся неаднаразова… Потым з абвінавачваннямі ў забойстве мірных грамадзян, мірных пасажыраў, якія выпадкова заблудзіліся».

«Для гэтага кругласутачна, штодзень, 24/7 дзяжураць нашыя разлікі зенітна-ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў, экіпажы знішчальнай авіяцыі, авіяцыі непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі, нашы баявыя верталёты. Менавіта для гэтага мы рыхтуемся, каб спыніць іх», – заявіў намеснік камандуючага ВПС і войскаў СПА.

Hавiны
Невядомыя раней дакументы аб захопе самалёта авіякампаніі «Ryanair»
2024.01.01 16:38

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў