У Стамбуле невядомыя адкрылі агонь у касцёле падчас імшы. Адзін чалавек забіты


Двое ўзброеныя людзей у масках учынілі страляніну падчас нядзельнай імшы ў касцёле святой Марыі Драперыс у Стамбуле. Пра гэта паведамляе Reuters.

Напад адбыўся раніцай 28 студзеня, загінуў адзін чалавек – грамадзянін Турэччыны. Больш ніхто не пацярпеў.

Улады Стамбулу заяўляюць, што нападнікі стралялі толькі ў аднаго чалавека. Матывы злачынства невядомыя.

Папа Рымскі Францішак выказаў сваю блізкасць да супольнасці касцёлу ў Стамбуле, дзе адбылося забойства.

Касцёл святой Марыі Драперыс лічыцца адной са старэйшых рымска-каталіцкіх парафіяў у Стамбуле, ён быў пабудаваны ў 1584 годзе.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў