У Гомлі 140 асобаў эвакуявалі з кінатэатру падчас сеанса


У Гомлі адбылася эвакуацыя з кінатэатру падчас сеанса. Прычынаю сталася задымленне. Пацярпелых няма, паведамляе рэгіянальнае ўпраўленне МНС.

У Гомлі 140 асобаў эвакуявалі з кінатэатру падчас сеанса. 27 студзеня 2024 года.
Фота: Гомельскае абласное ўпраўленне МНС / gomel.mchs.gov.by

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 27 студзеня ў кінатэатры «Кастрычнік» на вуліцы Барыкіна. Падчас сеанса спрацаваў пажарны апавяшчальнік, і былі эвакуяваныя 140 асобаў.

У будынку распаўсюдзіўся дым з сутарэння, дзе знаходзіцца памяшканне электрашчытавой. Імаверна, прычынаю сталася кароткае замыканне, але гэта яшчэ высвятляецца.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Прычынаю задымлення ў гомельскім кінатэатры сталася, імаверна, кароткае замыканне ў электрашчытавой. 27 студзеня 2024 года.
Фота: Гомельскае абласное ўпраўленне МНС / gomel.mchs.gov.by

У МНС нагадалі аб неабходнасці вывучаць план эвакуацыі падчас наведвання грамадскіх месцаў. У выпадку надзвычайнай сітуацыі на вуліцу трэба выходзіць, «не ствараючы панікі, спакойна, не штурхаючыся і не ствараючы перашкодаў».

Hавiны
Пажар у рэстаране ў Менску справакаваў паніку. Ратавальнікаў персанал не выклікаў
2023.12.09 10:33

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў