МЗС РФ абяцае разам з Беларуссю супрацьстаяць «умяшанню Захаду» ў выбары 2024 году


Кіраўнік другога дэпартаменту краін СНД Міністэрства замежных справаў РФ Аляксей Палішчук у інтэрв’ю ТАСС выказаўся пра стану беларуска-расейскіх стасункаў.

Паводле Палішчука, летась у Расеі і Беларусі атрымалася «сурʼёзна рушыць наперад ва ўмацаванні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы». Быў дасягнуты «значны прагрэс у збліжэнні заканадаўства нашых краінаў у ключавых сферах гаспадарання і фармаванні адзінай сацыяльна-эканамічнай прасторы», а таксама распрацаваны новы пакет інтэграцыйных рашэнняў на чарговы трохгадовы перыяд.

Як падкрэсліў прадстаўнік МЗС РФ, Беларусь і Расея ўзгаднілі планы актывізацыі будаўніцтва адзінай культурна-гуманітарнай, навукова-адукацыйнай і міграцыйнай прасторы. Інтэнсіфікаванае двухбаковая вайсковая і вайскова-тэхнічная супраца. Дасягнуты «беспрэцэдэнтны ўзровень каардынацыі з Беларуссю ў вонкавай палітыцы».

Палішчук адзначыў, што 2024 год будзе асаблівы для дзвюх краінаў, бо і ў Беларусі, і ў Расеі пройдуць выбарчыя кампаніі.

«Будзем разам прымаць усе неабходныя меры, каб выключыць вонкавае ўмяшанне Захаду ў нашы ўнутрыпалітычныя працэсы», – заявіў дыпламат.

Якія меры ў дадзеным выпадку маюцца на ўвазе, ён не ўдакладніў.

Каментар
Не паглынанне, але павелічэнне залежнасці: вынікі інтэграцыі Беларусі з РФ у 2023 годзе
2023.12.26 18:18

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў