У палітвязня Паўла Севярынца з'явіўся аўтарскі сайт


У інтэрнэце з’явіўся аўтарскі сайт палітвязня, пісьменніка і палітыка Паўла Севярынца. На рэсурсе размешчаныя рэцэнзіі знаных людзей і звычайных чытачоў на кнігі Севярынца, якія можна набыць на сайце.

Павел Севярынец – аўтар 14 кніг, сярод якіх: «Люблю Беларусь», «Беларусалім», зборнікі публіцыстыкі «Лісты з лесу», «Каменнае сэрца» і «Беларуская глыбіня». Севярынец – лаўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча, Прэміі імя Францішка Аляхновіча, Прэміі за свабоду думкі імя Васіля Быкава, украінска-беларускай літаратурнай прэміі «Воін святла». Неаднаразова прызнаваўся вязнем сумлення.

Артыкулы
Вольга Севярынец: Я ганаруся сваім мужам і тым шляхам, які ён выбраў
2021.12.30 18:57

На сайце таксама падаюцца цытаты з выказванняў і кніг палітвязня.

«Беларусі патрэбная маральная рэвалюцыя», – пісаў ён.

25 траўня 2021 года Магілёўскі абласны суд пакараў палітвязня сямю гадамі пазбаўлення волі. Севярынец адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 17 у Шклове і працуе над трыма новымі кнігамі.

Артыкулы
Палітвязню Паўлу Севярынцу спаўняецца 45 гадоў. Распавядаем пра шэсць кнігаў, якія ён напісаў
2021.12.30 10:52

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў