1 студзеня ў Беларусі вырасце базавая велічыня


1 студзеня ў Беларусі вырасце базавая велічыня. Яна ўплывае на памеры шмат якіх выплат: штрафаў, стыпендыяў, сэрвісных збораў і іншага.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

27 снежня ўрад Беларусі прыняў пастанову № 944 «Аб усталяванні памеру базавай велічыні». Паведамленне аб гэтым размешчанае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З новага года памер базавай велічыні будзе складаць 40 рублёў. Да канца 2023-га ён будзе роўны 37 рублям.

Нагадаем, што паказчык базавай велічыні ўплывае на памер некаторых грашовых дапамог, стыпендыяў, падаткаў і збораў, штрафаў і іншых выплатаў, у тым ліку дапамогі беспрацоўным і стыпендыяў беспрацоўным, якія накіроўваюцца на вучобу службай занятасці.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў