BYPOL распавёў, хто пасадзіў Міс Беларусь-2008 Вольгу Хіжынкову


BYPOL апублікаваў рапарты датычных да пераследу паводле палітычных матываў Міс Беларусь-2008 Вольгі Хіжынковай.

Вольга Хіжынкова пасля вызвалення.
Фота: TUT.BY

Рапарты былі складзеныя міліцыянтамі, якія раней ужо засвяціліся ў рэпрэсіях супраць беларусаў. Сярод іх:

  • начальнік ГУУС Менгарвыканкаму генерал-маёр міліцыі Міхаіл Грыб
  • часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці КМ ГУУС Менгарвыканкаму падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Грыцук.
Рапарт, складзены на Вольгу Хіжынкову. Крыніца: BYPOL / Telegram
Рапарт, складзены на Вольгу Хіжынкову. Крыніца: BYPOL / Telegram

Грыцук раней «за сваю стараннасць у пошуку і задушэнні іншадумства атрымаў пасаду начальніка ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці КМ УУС Менгарвыканкаму», зазначае BYPOL. Ён меў дачыненне да пераследу палітзняволенай Вольгі Паўлавай. 

Рапарты будуць далучаныя да раней апублікаваных і перададзеныя ў НАУ для далейшага накіравання ў адпаведныя міжнародныя структуры.

Hавiны
Правааборонцы патрабуюць даследваць катаванні ў адносінах да Вольгі Хіжанковай
2020.12.14 16:59

Міс Беларусь – 2008 Вольгу Хіжынкову затрымалі ў цэнтры Менску 8 лістапада, калі ў горадзе праходзіў марш пратэсту. 11 лістапада суд Заводскага раёну сталіцы арыштаваў дзяўчыну на 12 содняў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. На наступны дзень суд Цэнтральнага раёну Менску прысудзіў ёй яшчэ 15 содняў – за ўдзел у акцыі 11 кастрычніка. 26 лістапада рашэннем суду Хіжынкова ізноў была прызнана вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Яе судзілі па артыкуле 23.34 КаАП у трэці раз.

Чакалася, што чарговыя 15 содняў будуць адлічвацца з 26 лістапада, а арышт Хіжынковай працягнецца на шэсць содняў даўжэй – і замест 5 снежня яна выйдзе на волю 11 снежня, аднак гэтага не адбылося. Вольгу вызвалілі 20 снежня 2020 года.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў