Як выглядаюць навагоднія ялінкі ў Менску, Вільні, Варшаве ды іншых гарадах


Звычайна Новы год у Еўропе святкуюць прыблізна аднолькава. Сёлета ва Украіне яго адзначаюць ва ўмовах вайны, а Беларусь сустракае свята ў статусе суагрэсара ў той вайне, а таксама на фоне няспынных палітычных рэпрэсіяў. Паглядзелі, як выглядае сімвал Новага года ў Беларусі, суседніх краінах і дзяржавах, куды эмігруюць беларусы.

Галоўная ялінка Беларусі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. 15 снежня 2022 года.
Фота: tvr.by

Менск

Галоўная ялінка Менску – на Кастрычніцкай плошчы.

На найбуйнейшай плошчы сталіцы – Незалежнасці – таксама паставілі вялікую ялінку. Толькі на ёй – дзіўныя цацкі. Як заўважыў «CityDog», гілі там чамусьці з чырвона-зялёнаю грудкаю, таксама чырвона-зялёныя элементы з’явіліся на жоўта-сініх сініцах.

Іншыя гарады Беларусі

Галоўныя ялінкі ў беларускіх гарадах падобныя адна на адну – усе як менскія конусы.

Берасце:

Віцебск:

Гомель:

Горадня:

Магілёў (тут самая высокая ялінка Беларусі):

Бабруйск:

Украіна

Нягледзячы на вайну і частыя абстрэлы, украінцы намагаюцца ствараць навагоднюю атмасферу там, дзе магчыма. У Кіеве ў гэтым дапамог нават швейцарскі мастак, які ладзіў акцыю «Каляднае святло надзеі». Цэнтральная ялінка ўкраінскай сталіцы крыху больш сціплая, чымся мінулымі гадамі.

Таксама даволі сціплая ялінка ў Львове (а туды расейскія ракеты таксама даляталі, хоць да лініі фронту далёка).

У Харкаве галоўную ялінку вырашылі паставіць у метро, якое з лютага таксама сталася бамбасховішчам. А ў нядаўна вызваленым Херсоне адмовіліся ад галоўнай ялінкі – там Расея актыўна абстрэльвае тых, каго назвала «сваймі грамадзянамі».

Расея

У Расеі Новы год таксама святкуюць – там жа нават фармальна няма вайны, толькі «спецыяльная ваенная аперацыя» (хто кажа іначай, той крымінальны злачынца). У Маскве галоўная ялінка стаіць на Саборнай плошчы ў Крамлі, але галоўны цэнтр святаў – на Краснай плошчы. У Маскву на навагоднія святы абяцаюць прывезці дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны.

Вось якая ялінка ў паўночнай сталіцы Расеі – Санкт-Пецярбурзе:

Балтыя

Літва, Латвія і Эстонія даўно вядуць нефармальнае спаборніцтва за найпрыгажэйшую галоўную ялінку. Вільня часцей выбірае незвычайныя варыянты. Сёлета там «торцік»:

Другая сталіца Літвы, Коўна, таксама мае не самую звычайную ялінку:

У Рызе больш кансерватыўная ялінка:

Таксама і ў Талліне ялінка звычайная (што зусім не значыць кепская):

Польшча

Галоўная ялінка Польшчы – каля Каралеўскага замку ў Варшаве. Але побач ёсць яшчэ адна важная – на Рынкавай плошчы Старога гораду.

Вось як выглядае ялінка ў сталічным каралеўскім горадзе Кракаве (гэта афіцыйны тытул гораду, хоць апошні кароль у Польшчы быў больш за 200 гадоў таму):

А вось як у Гданьску:

І вось як у Беластоку:

Іншыя краіны

У сталіцы Грузіі, куды пераехала нямала беларусаў, паставілі класічную ялінку:

А ў Батумі, галоўным курорце Грузіі, выбралі незвычайную канструкцыю, якая выклікала пэўныя спрэчкі:

Да галоўнай ялінкі Ерэвану, сталіцы Арменіі, можна прайсці праз мост над аўтамабільнаю дарогаю:

Галоўная ялінка Прагі:

Галоўную ялінку Аб’яднанага Каралеўства традыцыйна вязуць на Трафальгарскую плошчу Лондану аж з Нарвегіі: гэтак нарвежцы з 1947 года выказваюць падзяку за падтрыманне ў Другой сусветнай вайне.

У Злучаных Штатах Амерыкі найпапулярнейшая ялінка не ў сталіцы, а ў Нью-Ёрку, каля «Rockefeller Center».

Ялінку каля Брандэнбургскай брамы ў Берліне нядаўна пашкодзілі экаактывісты – спілавалі верхавіну, каб звярнуць увагу на праблемы са зменаю клімату.

Галоўная ялінка Парыжу, як ні дзіва, не на вуліцы, а ў гандлёвым цэнтры «Haussmann Galeries Lafayette». Але самая запамінальная ялінка ў гісторыі Парыжу і ўсёй Францыі ўсё ж была ў 2014 годзе на Вандомскай плошчы.

Глядзіце таксама: Як павіншаваць палітвязняў са святамі

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў