Вакцынацыя дзяцей ад каронавіруса пачалася ў Беларусі


З 27 снежня ў Беларусі пачалі рабіць прышчэпкі ад каронавіруса падлеткам ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў пры наяўнасці інфармаванай згоды бацькоў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Для вакцынацыі выкарыстоўваецца кітайская вакцына «Vero Cell». Раней планавалася, што для вакцынацыі дзяцей у Беларусі будуць выкарыстоўваць пяцікроць разбаўленую расейскую вакцыну «Спутнік V».

Вакцынацыю можна прайсці не раней за 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцем інфекцыі COVID-19.

Першы вакцынаваны падлетак у Беларусі. 27 снежня 2021 года.
Фота: minzdravbelarus / Telegram

Першым вакцынаваным пацыентам у 6 паліклініцы Мінска стаў 16-гадовы Раман.

Таксама ўчора намеснік міністра аховы здароўя і галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка ў эфіры дзяржтэлеканалу распавёў пра магчымую вакцынацыю ад каронавіруса дзяцей, малодшых за 12 гадоў, у найбліжэйшай будучыні.

Hавiны
Трапляюць у шпіталі з цяжкімі сімптомамі. З якога ўзросту можна вакцыянаваць дзяцей ад каронавіруса?
2021.11.29 07:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў