Урад абяцае скідкі на сацыяльна значныя тавары для часткі беларусаў


МАРГ і гандлёвыя арганізацыі збіраюцца падпісаць дамову, паводле якой гандлёвыя сеткі пачнуць падаваць зніжкі сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

Падпісаць адпаведнае пагадненне плануюць у сярэдзіне студзеня 2022 года.

Аляксей Багданаў. Скрыншот: tvr.by

«Дзесьці ў пачатку наступнага года асноўнымі буйнымі гандлёвымі арганізацыямі будзе падпісанае пагадненне з урадам нашай краіны, і гандлёвыя сеткі возьмуць таксама частку на сябе сацыяльных абавязацельстваў і будуць даваць скідкі на сацыяльна значныя тавары для сацыяльных груп насельніцтва. Гэтым механізмам мы таксама пастараемся стрымаць інфляцыйныя працэсы і забяспечыць не самыя багатыя пласты насельніцтва добрым якасным таварам», – распавёў Аляксей Багданаў.

Нагадаем, што ў снежні Саўмін удвая скараціў спіс сацыяльна значных тавараў, кошты на якія ў адпаведнасці з пастановай ад 23 лютага 2021 года № 100 можна падвышаць толькі ў пэўных межах у месяц.

Hавiны
Праз крызісныя з’явы і палітычны крызіс у Беларусі распачалася спажывецкая дэпрэсія
2021.12.19 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў