Грамадзяніна Расеі Дуднікава асудзілі на 11 гадоў калоніі за агучванне пратэставых відэа


Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Дуднікава вінавацілі ў тым, што ён даваў выкарыстоўваць свой голас для відэа, і ў тым, што ў чаце «заклікаў да захопу ўлады».

Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіву

Менскі гарадскі суд 27 снежня агучыў вырак 21-гадоваму грамадзяніну Расеі Ягору Дуднікаву: 11 гадоў строгага рэжыму, піша «Медыязона». Роўна такое пакаранне прасіў пракурор.

Дуднікава судзілі ў закрытым рэжыме паводле артыкулаў «Распальванне варожасці групай асобаў» (ч. 3 арт. 130 КК РБ) і «Заклікі да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы праз інтэрнэт» (ч. 3 арт. 361 КК РБ). Максімальнае пакаранне – 12 гадоў пазбаўлення волі.

Яго затрымалі 5 траўня 2021 года ў Менску. Хлопец агучваў відэаролікі і аўдыяпаведамленні ў тэлеграм-канале «ОГСБ», што і сталася падставай для крымінальнай справы. Пасля затрымання Ягор паведаміў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. Прызнаны палітычным зняволеным.

Hавiны
«Пастаянныя галаўныя болі і панічныя напады». Стан затрыманага ў Беларусі грамадзяніна РФ пагоршыўся
2021.07.03 17:43

АА belsat.eu

Стужка навінаў