Adobe Analytics: Інтэрнэт-продажы ў Чорную пятніцу ў ЗША дасягнулі рэкордных $9 мільярдаў


Амерыканскія пакупнікі выдаткавалі рэкордныя $9,12 мільярда ў Інтэрнэце ў гэтую «Чорную пятніцу». Амаль палова пакупак зроблена з дапамогай мабільных тэлефонаў. Прадаўцы рабілі вялікія зніжкі на ўсё – ад смартфонаў да цацак. Аб гэтым паведамляе «Reuters» са спасылкай на «Adobe Analytics».

Людзі праходзяць міма крамы, якая прапануе зніжкі «Чорнай пятніцы» ў Манчэстэры, Брытанія, 26 лістапада 2022 года.
Фота: PHIL NOBLE / Reuters / Forum

Паведамляецца, што інтэрнэт-выдаткі амерыканцаў у «Чорную пятніцу» 25 лістапада выраслі на 2,3% . Па звестках «Adobe Analytics», спажыўцы чакалі да традыцыйна вялікіх дзён зніжак, нягледзячы на ​​тое, што здзелкі пачаліся яшчэ ў кастрычніку. Папярэдне прагназавалася, што продажы ў «Чорную пятніцу» вырастуць на сціплы 1%.

«Adobe Analytics», якая вымярае электронную камерцыю шляхам аналізу транзакцыяў на ўэб-сайтах, мае доступ да даных, якія ахопліваюць пакупкі ў 85% з 100 найбуйнейшых інтэрнэт-прадаўцоў у Злучаных Штатах.

Аналітычнае падраздзяленне «Adobe Inc» чакае, што «Кіберпанядзелак» 28 лістапада стане яшчэ адным найбуйнейшым днём онлайн-пакупак у сезоне з выдаткамі ў $11,2 мільярда.

Паводле «Reuters», не спраўдзіўся прагноз на офлайн-актыўнасць. Чакалася, што спажыўцы будуць сцякаюцца ў крамы пасля таго, як пандэмія спыніла пакупкі ў крамах за апошнія два гады, але раніцай у «Чорную пятніцу» у крамах было менш наведвальнікаў, чым звычайна, з-за перыядычных дажджоў у некаторых раёнах ЗША.

Амерыканцы звярнуліся да смартфонаў, каб зрабіць свае святочныя пакупкі. Па дадзеных «Adobe», мабільныя пакупкі склалі 48% усіх лічбавых продажаў у Чорную пятніцу.

Агляд
Чорная пятніца-2022. Што пра яе вядома
2022.11.25 18:50

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў