Польшча перадухіліла спробу прарыву мяжы ў раёне Белавежы. Двое жаўнераў атрымалі раненні


Памежная ахова Польшчы паведамляе, што агулам за 26 лістапада 206 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу.

Паводле ведамства, на ўчастку мяжы ў раёне Белавежы памежнікі адбілі атаку групы са 100 чалавек. Памежная ахова Польшчы сцвярджае, што падчас атакі мігрантаў беларускія сілавікі асляплялі палякаў лазерамі і страбаскопамі. Двое польскіх жаўнераў атрымалі лёгкія раненні.

Агулам за 26 лістапада спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу 206 чалавек, але польскія памежнікі іх спынілі. Былі затрыманыя 7 чалавек за спрыянне незаконнаму пераходу мяжы: 6 грамадзянаў Грузіі і 1 грамадзянін РФ.

  • Польшча, Літва і Латвія сёлета фіксуюць найбуйнейшую ў гісторыі плынь нерэгулярнай міграцыі праз тэрыторыю Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.
  • У сярэдзіне лістападу на беларуска-польскай мяжы назіралася эскалацыя міграцыйнага крызісу. 16 лістапада група мігрантаў на пераходзе Брузгі-Кузніца атакавала польскіх памежнікаў, спрабуючы незаконна прарвацца на тэрыторыю Польшчы. Нападнікі кідалі ў польскі бок камяні і прадметы, падобныя на святлошумавыя гранаты. На відэа, што апублікавала Міністэрства абароны Польшчы, відаць, што за спінамі мігрантаў стаялі беларускія сілавікі, якія не давалі ім адысці ад мяжы. Спыніць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы ўдалося пасля таго, як польскія службоўцы выкарысталі слезацечны газ і вадамёт.
ВІДЭА
Захад паказаў зубы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ці адступае беларускі дыктатар у гібрыднай вайне?
2021.11.26 19:50

РР belsat.eu

Стужка навінаў