Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі. Ён хварэў на COVID-19


Аб смерці вядомага журналіста і палітычнага аглядальніка паведаміў на Facebook яго сябра Леанід Міндлін. Вядома, што Раман Якаўлеўскі правёў тыдзень у шпіталі праз каронавірус.

Раман Якаўлеўскі. Фота Polskie Radio

Раману Якаўлеўскаму было 68 гадоў. Ён супрацоўнічаў з выданнямі «БДГ. Деловая газета» «БелРынок», Reform.by і іншымі выданнямі, у тым ліку даваў каментары ў эфіры «Белсату».

АА belsat.eu

Стужка навінаў