Беларусь разарвала дамову з Польшчай аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі


Дамова паміж Польшчай і Беларуссю дзейнічала 17 гадоў – яна была падпісаная ў 2005 годзе ў Варшаве.

27 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова ўраду Беларусі №728 аб спыненні пагаднення з урадам Польшчы, якое тычыцца прызнання эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва.

Рашэнне ўраду Беларусі ўступае ў сілу з дня яго прыняцця. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў гэтую пастанову 25 кастрычніка.

У апублікаваным дакуменце неабходнасць скасавання пагаднення з Польшчай ніяк не абгрунтоўваецца.

Аб’ектыў
Дзяржава вядзе барацьбу з прыватнай адукацыяй
2022.10.06 22:51

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў