З лістапада павялічваюцца кошты на цыгарэты. Некаторыя маркі падаражэюць амаль на 1 рубель


З 1 лістапада ў Беларусі перагледзяць кошты на некаторыя маркі цыгарэт, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

Некаторыя маркі падаражэюць на 95 капеек.

Фота: Uznayvse.ru

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Неман» падвышае кошт цыгарэт маркі «Pall Mall» на 9 – 10 капеек.

Кампанія «Беларусьторг» на 95 капеек павысіць цэны на «Kent Navy Blue» і «Kent Silver» – да 4,2 рубля, «Kent Switch» – да 4,25 рубля.

Марка «Vogue» падаражэе на 10 капеек да 4,6 рубля. Кошт «Rothmans Demi» і «Click», «Rothmans of London» павялічыцца да 3,15 рублі.

Аднак «Табак-инвест» і «Интер Тобакко» пакуль не плануюць паднімаць кошты.

Hавiны
Рэцэсія, адставанне ад суседзяў і збядненне: перспектывы Беларусі пры існай уладзе
2021.10.17 17:29

АД, belsat.eu

Стужка навінаў