Польскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў драўляных дошках


Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Літоўскі грузавік з дошкамі быў спынены для дагляду недалёка ад польска-літоўскай мяжы, паведамляе польскае памежнае ведамства.

У польскіх памежнікаў была інфармацыя аб магчымай кантрабандзе цыгарэт. Пасля дбайнай праверкі грузу праз рэнтген у частцы дошак знайшлі беларускія цыгарэты.

У грузавіку, якім кіраваў 56-гадовы грамадзянін Літвы, знайшлі амаль 65 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт ацэначным коштам амаль 250 тысяч долараў.

Кантрабандны тавар трапіў на склад Мытнага ўпраўлення ў Сувалках. Кіроўца грузавіка быў дапытаны ў якасці сведкі. Расследаванне пад наглядам раённай пракуратуры ў Сувалках праводзіцца Падляскай мытняй і падатковай службай.

Фота: podlaskie.kas.gov.pl
Фота: podlaskie.kas.gov.pl
Фота: podlaskie.kas.gov.pl
Hавiны
Літоўская мытня зноў знайшла кантрабанду беларускіх цыгарэтаў. Гэтым разам – у запасных колах
2021.10.22 18:10

АД, belsat.eu

Стужка навінаў