Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі: БЧ рыхтуецца да прыёму вайсковых эшалонаў з Расеі


Па інфармацыі незалежнай супольнасці чыгуначнікаў, Беларуская чыгунка разам з расейскімі вайскоўцамі праводзіць падрыхтоўчы комплекс мераў для прыняцця вайсковых эшалонаў з Расеі. Гэтую інфармацыі пацвярджае і Мікалай Халезін.

Расейская вайсковая тэхніка ў Беларусі.
Фота: Радыё «Свабода»/Telegram

«Цягам апошніх дзён вялі праверку сітуацыі, якая склалася на беларускай чыгунцы, у выніку якой высветлілася наступнае. Пачынаючы з перыяду 10-14 верасня практычна ўсім лагістычным кампаніям былі адказы ў прадастаўленні грузавога рухомага складу. Толькі мінімальная яго частка выкарыстоўваецца для патрэб флагманскіх дзяржпрадпрыемстваў», – распавёў Мікалай Халезін.

Паводле яго слоў, практычна ўвесь грузавы рухомы састаў Беларускай чыгункі зарэзерваваны для патрэб Міністэрства абароны.

У каментары для «Белсату» Халезін удакладніў, што атрымаў звесткі пра гэта з трох крыніц:

«Ужо тры пацвярджэння: ад лагістычных кампаній, ад кіраўніцтва буйнога прадпрыемства Менскай вобласці і ад супрацоўніка дыспетчарскай службы чыгункі. Выглядае, што беларуская чыгунка не проста рыхтуецца для прыёму эшалонаў – беларускую чыгунку проста аддаюць у карыстанне Расеі».

Асноўныя чыгуначныя памежныя пераходы, па якіх чакаецца прыём у Беларусь:

  • 1. Краснае – Асінаўка (у Магілёўскай вобласці).
  • 2. Злынка – Закапыцце (у Гомельскай вобласці).
  • 3. Завярэжжа – Езярышча (у Віцебскай вобласці).
Крыніца: belzhd_live/Telegram

Паведамляецца, што на гэты момант вядзецца прапрацоўка наступных мерапрыемстваў:

  • па падрыхтоўцы станцый. Праводзіцца абследаванне месцаў выгрузкі і пагрузкі з прыцягненнем службовых асоб аддзяленняў Беларускай чыгункі і камендатур органаў ваенных злучэнняў. Пры неабходнасці будзе праводзіцца рамонт пагрузачна-выгрузачных платформ, а таксама падрыхтоўка аўтамабільных падыходаў да пагрузачна-выгрузачных месцаў на станцыях.

Будзе праведзена праверка спраўнасці сродкаў сувязі на станцыях выгрузкі і пагрузкі для аператыўнага кіравання вайсковымі перавозкамі. Выдзяляць работнікаў чыгуначнага транспарту для арганізацыі пропуску тэхнікі праз чыгуначныя пераезды і забеспячэнне іх сродкамі сувязі.

  • па забеспячэнні рухомым складам. Правераць прыдатнасці планаваных да выкарыстання грузавых вагонаў у міжнародных зносінах, паскарэнне рамонту рухомага складу. Будзе праводзіцца адбор грузавых вагонаў з заключэннем дагавораў арэнды і абслугоўвання;
  • па арганізацыі руху воінскіх эшалонаў і манеўровай працы на станцыях. Замацаванне на станцыях выгрузкі манеўровых лакаматываў і распрацоўка графікаў руху воінскіх эшалонаў па Беларускай чыгунцы. Таксама плануецца вылучэнне неабходнай колькасці лакаматыўных брыгад для паскоранага прасоўвання вайсковых эшалонаў.

Масава расейская ваенная тэхніка пачала прыбываць у Беларусь па чыгунцы з 29 студзеня 2022 года. З пачаткам вайна Расеі супраць Украіны беларусамі сталі ладзіць дыверсіі на чыгунках, каб стварыць перашкоды для прасоўвання расейскіх войскаў і ўзбраенняў па беларускай тэрыторыі, разгарнулася «рэйкавая вайна». Беларусы выводзілі са строю абсталяванне, пашкоджвалі ўчасткі чыгункі, па якіх павінны былі прайсці эшалоны з расейскай тэхнікай, а таксама ўзломвалі сайт Беларускай чыгункі.

Інтэрв’ю
Калі пачалі рыхтавацца да рэйкавай вайны і ці супрацоўнічаюць «Кіберпартызаны» са спецслужбамі?
2022.07.15 14:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў