Маскоўскія паліцыянты катавалі і згвалцілі актывіста Арцёма Камардзіна


У Маскве 26 верасня паліцыянты збілі і згвалцілі расейскага актывіста Арцёма Камардзіна. Пра гэта піша «Новая газета. Еўропа».

Актывіст Арцём Камардзін 25 верасня браў удзел у акцыі «Маякоўскія чытанні» каля помніку Уладзіміру Маякоўскаму ў расейскай сталіцы. Акцыю абвесцілі антымабілізацыйнаю. На наступны дзень у кватэру актывіста ўламаліся паліцыянты. Адвакатаў у памяшканне не пусцілі, спасылаючыся на тое, што праводзяцца «аператыўна-вышуковыя захады». У кватэры таксама была актывістка Аляксандра Папова.

Сілавікі «вельмі моцна збілі Камардзіна і засунулі яму ў анальную адтуліну гантэль». Пасля прымусілі прасіць прабачэння на камеру за словы «Слава Киевской Руси, Новороссия – соси».

Маскоўскія паліцыянты здзекаваліся і з затрыманай актывісткі Аляксандры Паповай: прыклейвалі на твар суперклеем стыкеры, заклейвалі рот і вырывалі валасы. Дзяўчыне паказалі відэа згвалтавання Арцёма Камардзіна. Актывістка сцвярджае, што пасля ператрусу ў кватэры ў яе зніклі $ 600.

Як паведаміў уначы 27 верасня адвакат Арцёма Камардзіна, актывіст у статусе падазраванага ў распальванні нянавісці (арт. 282 КК РФ). Пасля катаванняў і згвалтавання Камардзіна шпіталізавалі.

У Расеі не спыняюцца вулічныя пратэсты супраць мабілізацыі, абвешчанай Уладзімірам Пуціным 21 верасня. Паводле выдання ОВД-News, за 21–25 верасня на акцыях пратэсту па ўсёй Расеі затрымалі 2353 асобы.

Інфаграфіка
Расея ў агні. Як спачатку абвяшчэння мабілізацыі ў РФ запалалі ваенкаматы і загучалі стрэлы
2022.09.26 16:37

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў