У Беларусі абвесцілі штармавое папярэджанне праз спёку, навальніцы, залевы і шквальны вецер


У панядзелак, 28 жніўня, амаль паўсюль у Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі – залевы і шквальны вецер. У звязку з такім прагнозам сіноптыкі абвесцілі штармавое папярэджанне.

Дзеці гуляюць у фантане каля Палацу спорту. Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

28 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца навальніцы, дзе-нідзе – моцныя дажджы і шквальны вецер да 20 метраў за секунду. У шмат якіх раёнах тэмпература паветра дасягне + 30–34 °C, а на поўдні месцамі – да + 35 °C. У Менску абяцаюць + 31 °C.

Праз такі прагноз абвешчанае штармавое папярэджанне, узровень небяспекі – памяранчавы.

У МНС адзначаюць, што ў такое надвор’е ўзнікае пагроза затаплення, лясных пажараў, перабояў са святлом, падзення дрэваў, пашкоджання дахаў і кепска замацаваных канструкцыяў. Праз гарачыню могуць здарацца цеплавыя ўдары.

Фота
Як цяпер выглядае Менскае мора, дзе ў мінулыя выходныя прайшоў смяротны ўраган
2023.07.29 21:03

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў