Барыс Хамайда – на свабодзе. Яго выпусцілі з ізалятару без суда


З віцебскага ізалятару часовага ўтрымання 26 жніўня адпусцілі найстарэйшага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду. Яго затрымалі 25 жніўня ў будынку суда Кастрычніцкага раёну, калі прыйшоў туды на адкрыты працэс над журналісткаю Таццянаю Мацвееваю, паведамляе «Віцебская Вясна».

Суд над Барысам Хамайдам мусіў адбыцца 26 жніўня, аднак матэрыялы адміністратыўнай справы да судовага разбору не прынялі.

Паводле спадара Хамайды, з суда патэлефанавалі ў ІЧУ і сказалі яго адпусціць. Дакументы справы, як патлумачыў актывіст, будуць вернутыя ў міліцыю на дапрацоўванне.

Мінулую ноч Барыс Хамайда правёў у ІЧУ, на яго склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне. Падставаю стаўся медальён з Пагоняй, які спадар Хамайда адмовіўся зняць, калі на гэтым пачалі настойваць міліцыянты. Мужчыну затрымалі ў будынку суду Кастрычніцкага раёну Віцебску, куды той прыйшоў падтрымаць журналістку Таццяну Мацвееву, якой прысудзілі ў выніку 8 содняў адміністратыўнага арышту за аватарку ў «Facebook» са словамі Янкі Купалы «Хочам людзьмі звацца».

Hавiны
Былой журналістцы TUT.by Таццяне Мацвеевай прызначылі восем содняў
2022.08.25 18:01

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў