Улады ліквідуюць Менскую ўрбаністычную платформу


Будынак Менскага гарвыканкаму. Менск, Беларусь. 21 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Улады ліквідуюць юрыдычную асобу Менскай урбаністычнай платформы. Адпаведную заяву Менскі гарвыканкам падаў 24 жніўня, паведамілі ў арганізацыі.

Афіцыйная прычына ліквідацыі – «неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу 24 месяцаў запар».

Як адзначаюць у платформе, арганізацыя некамерцыйная і мае права ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць. Больш за тое, цяпер яна рэалізоўвае пяты камерцыйны праект за апошнія паўтара года.

«Цяпер складана спрагназаваць, чым усё скончыцца ў прававым полі Беларусі. Аднак ведаем дакладна: Менская ўрбаністычная платформа застаецца верная сваёй місіі ды каштоўнасцям», – адзначылі прадстаўнікі ініцыятывы.

Яны абяцаюць надалей рабіць важныя праекты для беларускіх гарадоў, займацца добраўпарадкаваннем, навучаць, дапамагаць дваровым супольнасцям.

Hавiны
У Менску зліквідавалі культурніцкі цэнтр, які дапамагаў праводзіць «ТэАрт» і «Лістапад»
2021.08.27 11:28

Нагадаем, што Менскі гарвыканкам сярод іншага пастанавіў зліквідаваць і Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Пастанову прынялі 25 жніўня.

Цэнтр «АРТ Карпарэйшн» быў створаны ў 2010 годзе пры падтрыманні «Белгазпрамбанку» і Міністэрства культуры. На яго базе рэалізоўваліся буйныя кінематаграфічныя, тэатральныя і адукацыйныя праекты, у тым ліку Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТэАрт» і Менскі міжнародны кінафестываль «Лістапад».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў