У Івацэвіцкім раёне згарэў саламяны замак «Дажынкі 2021»


Згарэлы замак з саломы.
Фота: Еўрарадыё / Telegram

Уначы 27 жніўня загарэўся саламяны замак з надпісам «Дажынкі 2021». Пра гэта паведамілі ў Берасцейскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра пажар рулонаў саломы, выкладзеных у кампазіцыю ў выглядзе замку з надпісам «Дажынкі 2021» паблізу Косава Івацэвіцкага раёну, паступіла а 3:32.

Агонь знішчыў 10 тонаў саломы. Пацярпелых няма.

Прычыну пажару высвятляюць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў