Ва Украіне затрымалі мужчыну, які перадаваў інфармацыю пра ЗСУ беларускім вайскоўцам


Служба бяспекі Украіны затрымала мужчыну ў Роўненскай вобласці. Ён перадаваў у Беларусь інфармацыю пра блокпасты, дыслакацыю і перамяшчэння жывой сілы ды тэхнікі ЗСУ, а таксама іншыя вайсковыя фармаванні на тэрыторыі Заходняй Украіны.

Затрыманы. Крыніца: ssu.gov.ua

«Суседзяў асабліва цікавілі ўмацаванні на прымежных тэрыторыях. Як устанавіла і дакументальна засведчыла следства, інфарматар перадаў звесткі беларускім праваахоўнікам падчас незаконнага мінання дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Правяраецца інфармацыя пра іншыя «візіты» мужчыны да варожых праваахоўнікаў і спецслужбаў», – паведамляе СБУ.

Мужчыну выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 114-2 КК Украіны («Распаўсюд інфармацыі пра перамяшчэнне, рух або размяшчэнне ЗСУ або іншых вайсковых фармаванняў»). Санкцыя артыкулу прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад пяці да васьмі гадоў.

Дасудовае расследаванне трывае, каб высветліць «усе дэталі падрыўной працы фігуранта супраць нацыянальнай бяспекі Украіны».

Hавiны
Расея тры тыдні не страляла па Украіне з тэрыторыі Беларусі. Што здарылася?
2022.07.21 16:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў