Аляксей Дзікавіцкі – аб прызнанні «Белсату» экстрэмісцкім: Мы працягнем працаваць


Намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі пракаментаваў рашэнне суда Чыгуначнага раёну Гомля аб прызнанні каналу экстрэмісцкім.

«Людзі, якія цяпер трымаюць уладу ў Беларусі, называюць экстрэмістамі ўсіх тых, хто выступае супраць гвалту і тэрору, супраць скрадзеных выбараў. А гэта значыць, пераважную большасць уласных грамадзянаў. Насамрэч экстрэмістамі трэба назваць тых, хто тысячамі бярэ ў палон сваіх грамадзянаў, кідае ў турмы, змушае пакінуць радзіму.

У сітуацыі татальнага прававога дэфолту ў Беларусі, калі не працуюць законы, цяжка назваць гэтае рашэнне легітымным. Тым больш няма сэнсу яго абскарджваць. «Белсат» будзе працягваць працаваць, мы будзем надалей несці незалежную інфармацыю па-беларуску і без цэнзуры нашым шаноўным гледачам і чытачам. І аніякі суд нам гэтага не забароніць. Праўда на нашым баку! Заставайцеся з «Белсатам!» Наша возьме».

Памятайце, падпіска і чытанне сацсетак і сайту «Белсату» не азначае распаўсюду экстрэмісцкай інфармацыі. Вы можаце працягваць чытаць і падпісвацца на нас. За распаўсюд (рэпост) інфармацыі нашага рэсурсу прадугледжаная адміністратыўная адказнасць у выглядзе штрафу альбо арышту.

27 ліпеня суд Чыгуначнага раёну Гомля пастанавіў прызнаць сайт і сацыяльныя сеткі «Белсату» экстрэмісцкімі. Падставаю сталіся матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці. Пра якія матэрыялы гаворка, не ўдакладняюць.

Артыкулы
Святлана Ціханоўская – журналістам «Белсату»: Вы робіце вялікую справу
2021.07.27 19:09

ДР belsat.eu

Стужка навінаў