За апошнія два тыдні 41 чалавек у Беларусі атрымаў цеплавы ўдар


У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі, што ў перыяд з 13 чэрвеня па 26 чэрвеня ва ўстановы аховы здароўя са скаргамі на цеплавы ўдар звярнуўся 41 чалавек.

З іх 17 дзяцей і 24 дарослых, шпіталізавана чацвёра дарослых і пяцёра дзяцей.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АВ / Белсат

У Берасцейскай і Віцебскай вобласці два пацярпелыя, у Гомельскай – 20 пацярпелых ад спякоты, шэсць з іх былі шпіталізаваны. У Менскай вобласці пацярпела 9 чалавек, з іх адзін шпіталізаваны, а ў самім Менску ад спякоты пацярпела 10 чалавек, з іх адзін шпіталізаваны.

Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што на гэтым тыдні спякотнае надвор’е захаваецца – гэта можа негатыўна адбіцца на стане здароўя людзей і прывесці да абвастрэння хранічных захворванняў, а ў шэрагу выпадкаў – да перагрэву арганізма і рэзкага пагаршэння здароўя. Таксама важна шмат піць, каб увесь час папаўняць страту вадкасці, і лепш звычайную ваду.

На мінулым тыдні Белгідрамет увёў жоўты ўзровень небяспекі з-за спякоты, а з 28 чэрвеня ў Беларусі абʼяўлены аранжавы ўзровень небяспекі, чакаецца павышэнне тэмпературы да 36 градусаў цяпла.

Hавiны
Як перажыць спёку, калі ты не лемур. Сабралі парады, якія палегчаць вам жыццё ў + 30 °C
2022.06.27 12:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў