Канада ўводзіць новыя санкцыі супраць Беларусі. У спісе Уладзімір Макей і Белтэлерадыёкампанія


Канада ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі, у прыватнасці супраць фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з абаронным сектарам. Пра гэта паведамляецца на сайце прэм’ер-міністра Канады Жустэна Трудо.

Вядома, што Канада ўводзіць санкцыі ў дачыненні да 13 прадстаўнікоў беларускіх уладаў, а таксама двух беларускіх прадпрыемстваў: Белтэлерадыёкампанія і Белтаможсэрвіс.

Фота: ТАСС

Сярод фізічных асоб у санкцыйны спіс патрапілі беларускія чыноўнікі і сілавікі: Уладзімір Макей, Дзмітрый Паўлічэнка, Юрый Сівакоў, Віктар Шэйман, Андрэй Сыч, Ігар Петрышэнка, Юрый Назараў, Раман Галоўчанка, Юрый Селіверстаў, Аляксандр Чарвякоў, Віктар Каралькевіч, Уладзімір Пярцоў і Канстанцін Шульган.

Адносна санкцый супраць Расеі, «чорны спіс» папоўняць 6 фізічных і 46 юрыдычных асоб, звязаных з расейскім абаронным сектарам. Таксама санкцыі ўвядуць супраць 15 украінскіх асоб, якія падтрымліваюць расейскую акупацыю Украіны.

Акрамя гэтага Канада забароніць экспарт перадавых тэхналогій і тавараў, якія могуць быць скарыстаны пры вытворчасці зброі ў Беларусь, а таксама імпарт і экспарт шырокага спектра прадметаў раскошы паміж Канадай і Беларуссю.

У паведамленні гаворыцца, што новыя абмежаванні, якія ідуць у дадатак да ўжо дзейных санкцыяў, уводзяцца, каб падтрымаць урад і народ Украіны ў іх барацьбе супраць расейскай агрэсіі.

Рэпартаж
«Мала. Трэба болей». Як у Варшаве рэагуюць на расейскую вайсковую тэхніку
2022.06.27 21:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў