Беларуская праваабаронца Анісія Казлюк, якую затрымлівала міграцыйная служба ў Кіеве, атрымала штраф


Дзяўчыну затрымала дзяржаўная міграцыйная служба Украіны ў мінулую пятніцу, 24 чэрвеня, на выхадзе з цягніка ў Кіеве, нібыта за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. На яе саставілі адміністратыўны пратакол, а сёння Анісія атрымала штраф у памеры 1700 грывень (57 долараў).

Штампу пра прымусовы выезд з Украіны ў ейны пашпарт не паставілі.

Крыніца: Анісія Казлюк/Facebook

На сваёй старонцы ў Facebook Анісія распавяла, як яна хадзіла ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны разам з уласніцай жытла і прадстаўнік НДА, у якім валанцёрыць:

«У міграцыйнай службе мяне проста вельмі ласкава падвялі да жанчыны якая выдала мне рэквізіты для аплаты 1700 грыўняў штрафу (гэта мінімальны штраф), суправадзіўшы гэта словамі, што дакументы трэба падаваць у іншым аддзяленні міграцыйнай службы».

Пасля аплаты штрафу Анісія пайшла ў іншы аддзел міграцыйнай службы.

«Там ад нас зачыніліся на замок знутры, пакінуўшы нас звонку. Праз нейкі час выйшаў прадстаўнічы мужчына, які на самай справе адэкватна з намі пагаварыў і сказаў, што беларусы могуць прыйсці на сумоўе (з СБУ) і падаць дакументы заўтра з 10 да 12, а грамадзяне Расеі могуць падоўжыць толькі пастаянныя віды на жыхарства (іншыя працэдуры пакуль не працуюць)».

Затрыманне Анісіі Казлюк 24 чэрвеня атрымала розгалас, а ў справу ўмяшаўся Офіс Святланы Ціханоўскай. Кіраўнік прадстаўніцтва Офісу ў Кіеве Валер Кавалеўскі звярнуўся да старшыні Камітэту ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Дмытра Лубянца, які запэўніў, што на дзяўчыну аформяць адміністратыўны пратакол і дадуць сімвалічны штраф. Валер Кавалеўскі таксама сцвярджае, што для Анісіі Казлюк будзе адкрытая працэдура для аднаўлення ейнага легальнага статусу ва Украіне.

Аднак такі выпадак хутчэй выключэнне. Пасля пачатку вайны ва Украіне спынілі прымаць запыты на ВНЖ і легалізацыю, у выніку чаго шмат беларусаў заставаліся ва Украіне без магчымасці працягнуць сваё легальнае знаходжанне ў краіне. Да таго ж, акрамя максімальнага штрафу ім ставілі яшчэ і штамп у пашпарт з патрабаваннем выехаць з Украіны цягам 10-ці дзён.

Артыкулы
Беларусы маюць праблемы з легалізацыяй ва Украіне: штрафы, дэпартацыя, ігнараванне
2022.06.09 15:08
Стужка навінаў