«Верым, можам, пераможам». Баскетбалістка зборнай падзякавала заўзятарам за падтрымку на матчы


Жаночая баскетбольная зборная 26 чэрвеня ў чацвёрты раз у сваёй гісторыі згуляла ў паўфінале чэмпіянату Еўропы. Але перамагчы каманду Францыі на гэтай стадыі не ўдалося.

Пасля матчу атакуючы абаронца зборнай Беларусі па баскетболе Таццяна Ліхтаровіч адправілася на прэс-канферэнцыю. Пасля пытанняў мадэратар прапанаваў гульцу звярнуцца да заўзятараў, паведамляе Tribuna.com.

Спартсменка Таццяна Ліхтаровіч на прэс-канферэнцыі 26 чэрвеня 2021 года. Скрыншот з відэа прэс-службы чэмпіянату

Таццяна падзякавала заўзятарам і заклікала падтрымаць каманду фразай «Верым, можам, пераможам».

«Дзякуй усім, хто за нас заўзее, працягвайце. Як я і казала да гэтага: «Верым, можам, пераможам», – сказала Ліхтаровіч.

Спартсменка Таццяна Ліхтаровіч – падпісантка ліста за сумленныя выбары і выказвае салідарнасць з пратэстуючымі беларусамі.

Заўзятары зборнай Беларусі па баскетболу прыйшлі падтрымаць каманду з БЧБ-сцягамі. Аднак калі ў кадр трапляў БЧБ-сцяг, у трансляцыі на беларускім дзяржтэлебачанні яго перакрывалі статычнай карцінкай.

Заўзятары зборнай Беларусі па баскетболу на матчы 26 чэрвеня 2021 года з БЧБ-сцягамі.
Фота: tribuna.com

На выхадзе з арэны заўзятары пракрычалі камандзе «Дзякуй».

Hавiны
Раварысты, затрыманыя ўчора на спаборніцтве па трыятлоне, правялі ноч на Акрэсціна
2021.06.27 10:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў