У Лунінецкім раёне экстрэна прызямліўся верталёт


Верталёт МНС. Скрыншот з відэа 112.by

Сёння, 27 чэрвеня ў 14:25 пры патруляванні лясоў каля вёскі Черебасово Лунінецкага раёна здзейсніў аварыйную пасадку верталёт Мі-2 авіяцыі МНС Беларусі, паведамляе міністэраства.

Камандзір паветранага судна і лётчык-назіральнік самастойна пакінулі верталёт, па папярэдняй інфармацыі яны не пацярпелі, аднак будуць агледжаны медыкамі. Верталёт атрымаў механічныя пашкоджанні. У цяперашні час спецыяльная камісія высвятляе ўсе прычыны і абставіны здарэння.

 

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў