Раварысты, затрыманыя ўчора на спаборніцтве па трыятлоне, правялі ноч на Акрэсціна


Затрыманых на спаборніцтве па трыятлону раварыстаў не адпусцілі на свабоду, паведамілі іх сваякі TUT.by.

Блізкім веласіпедыстаў сказалі, што з РУУС іх павязуць на Акрэсціна. Рэчы затрыманым перадаць не ўдалося, нягледзячы на тое, што іх забралі ў касцюмах для трыятлону.

Увечары адзін з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў апублікаваў відэаролікі з аддзялення міліцыі, на якіх затрыманыя трыятланісты даюць «прызнальныя» паказанні. На фоне чырвона-зялёнага сцяга яны распавядаюць, за што маглі быць затрыманыя, а таксама просяць прабачэння за свае ўчынкі. Адзін з іх сказаў, што выкрыкнуў «Жыве Беларусь» праязджай побач групе людзей з чырвона-зялёнымі сцягамі, другі паказаў ім «дызлайк», а трэці ў адказ на «Жыве Беларусь» крыкнуў «Жыве».

Пасля жніўня 2020 года сілавікі актыўна практыкуюць запіс падобных відэа з затрыманымі. Верагодна, падобныя відэа запісваюцца пад ціскам.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў