Баец Кудзін з-за кратаў: Мы жывем у дзіўны час, калі ідзе сапраўднае нараджэнне беларускай нацыі


Аляксей Кудзін.
Фота: kudin_alexey_mma / instagram

Беларускі кікбаксёр-прафесіянал, чэмпіён свету і Еўропы па версіі WBKF быў затрыманы ў Маскве 21 студзеня.

За ўдзел у пратэстах у Беларусі ў 2020 годзе ён стаў фігурантам крымінальнай справы. Вось што ён піша са зняволення:

«Сістэма АРЛ думае, што пасадзіла мяне ў турму, але гэтым яны загартавалі мяне яшчэ мацней. Нават знаходзячыся тут, я працягваю ўзмоцнена трэніравацца і развіваць сваё цела і розум.



Мы жывем у дзіўны час, калі ідзе сапраўднае нараджэнне беларускай нацыі. Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае права на светлую будучыню. Яднанне народу – гэта як сціснуты кулак. Калі яго раскрыць, то можна зламаць пальцы ўсе па адным, сіла знікне. Але калі кулак сціснуты, зламаць яго немагчыма. Так і з намі, беларусамі. Зараз мы – кулак, які можа прабіць любую сцяну, і ў гэтым наша сіла.



Я ўпэўнены, што Гасподзь любіць беларусаў і дае на іх дамы такія выпрабаванні, пасля якіх наступіць толькі светлая паласа ў гісторыі нашага народу», – напісаў Кудзін.

Кудзіна затрымалі ў Маладзечне 10 жніўня. Потым яго вызвалілі, але распачалі крымінальную справу, пасадзіўшы пад хатні арышт. Ён уцёк з Беларусі, але 21 студзеня яго затрымалі ў Маскве на запыт уладаў Беларусі. 25 чэрвеня Маскоўскі абласны суд адмовіў у скарзе абаронцаў Аляксея на рашэнне аб экстрадыцыі ў Беларусь.

Hавiны
Генпракуратура папрасіла Расею выдаць байца Кудзіна. У Беларусі яму пагражае да 5 гадоў зняволення
2021.02.10 16:10

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў