Аляксандра Герасіменя выказалася пра затрыманне раварыстаў на менскім трыятлоне


Кіраўніца фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя выказалася на сваёй странцы ў Facebook пра ўчорашнія затрыманні спартоўцаў на спаборніцтве па трыятлону ў Менску.

Аляксандра Герасіменя ў Варшаўскай студыі Белсат ТВ. 21 кастрычніка 2020 г.
Фота: Яна Пракопчык / Белсат

У сваім пасце Герасіменя напісала, што ніхто так моцна не наносіць шкоду іміджу Беларусі на міжнароднай спартыўнай арэне, як самі беларускія ўлады.

«Падчас велазаезду былі арыштаваныя тры ўдзельніка спаборніцтваў, сярод якіх таксама быў і прадстаўнік арганізатараў. Гэта прамы доказ таго, што ў краіне, у якой «не да законаў», ні аднаму ўдзельніку, спартсмену, дэлегату або арганізатару спаборніцтваў не можа быць гарантаваная бяспека і недатыкальнасць. Бязмежжа сілавікоў не прызнае ніякіх аўтарытэтаў: зляцець з ровара ад удару дубінкай па галаве можа як радавы кандыдат у майстры спорту, так і пераможца Алімпійскіх гульняў. Ну ці брат пераможцы Алімпійскіх гульняў», – напісала Герасіменя.

Таксама кіраўніца фонду выказалася, што як раз пра магчымасць такіх інцыдэнтаў яны перасцерагалі прадстаўнікоў міжнародных федэрацый і МАК падчас кампаніяў па пераносе Чэмпіянату свету па хакеі і іншых турніраў:

«На жаль, апынуліся цалкам правы, і будзем далей адстойваць гэтую пазіцыю перад міжнароднай супольнасцю. Сёння мы бачым, як арганізатары нават мясцовых спаборніцтваў, з лепшых памкненняў пераследуючы мэты развіцця масавага спорту, не ў стане супрацьстаяць гвалту і беззаконня. Такая сітуацыя ставіць пад сумнеў мэтазгоднасць удзелу беларусаў у буйных аматарскіх стартах, такіх як «Менскі паўмарафон».

Абноўлена
На менскім трыятлоне затрымалі прынамсі трох раварыстаў
2021.06.26 14:38

Па словам Герасімені, сітуацыя з затрыманнямі ўдзельнікаў падчас «Менскага Трыятлону-2021» будзе зафіксаваная Фондам спартыўнай салідарнасці і накіравана ў адпаведныя міжнародныя федэрацыі.

Затрыманым удзельнікам будзе аказана юрыдычная, маральная і матэрыяльная дапамога.

Hавiны
Раварысты, затрыманыя ўчора на спаборніцтве па трыятлоне, правялі ноч на Акрэсціна
2021.06.27 10:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў