«ЗСУ да гэтага гатовыя і іх не баяцца». Зяленскі адказаў на пагрозу нападу з Прыднястроўя


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што, нягледзячы на спробы Расеі дэстабілізаваць сітуацыю ў Прыднястроўі, Збройныя сілы Украіны гатовыя да магчымай эскалацыі з боку расейскіх войскаў.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

«Мы ясна разумеем, што гэта адзін з крокаў Расейскай Федэрацыі. Ужо працуюць там спецслужбы. Гэта не проста пра фэйкавыя навіны. Ясна, для чаго: для дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне, пагрозе Малдове. Яны ім паказваюць, што калі Малдова будзе падтрымліваць, Украіну, будуць тыя ці іншыя крокі», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

Аналітыка
Што будзе, калі Прыднястроўе ўступіць у вайну?
2022.04.26 18:27

Паводле прэзідэнта, Украіна ведае, што расейскія войскі, якія шмат гадоў прысутнічаюць у Прыднястроўі, цяпер у сталай гатовасці:

«Але мы разумеем іх магутнасці, ЗСУ да гэтага гатовыя і іх не баяцца».

Зяленскі падтрымаў ацэнку сітуацыі з боку прэзідэнта Малдовы Маі Санду, якая заявіла, што інцыдэнты ў Прыднястроўі маюць унутраны характар. Ён абмеркаваў гэтае пытанне з прэм’ер-міністрам Румыніі, які быў з візітам у Кіеве 26 красавіка.

Hавiны
Адмянілі парад, урокі і экзамены, з’явяцца блокпасты. Што адбываецца ў Прыднястроўі
2022.04.26 14:22
  • 22 красавіка намеснік камандуючага войскамі Цэнтральнай вайсковай акругі генерал-маёр Рустам Мінекаеў заявіў, што расейскае войска падчас другога этапу вайны плануе займець поўны кантроль над Данбасам. Пры гэтым ён дадаў, што кантроль над поўднем Украіны – «гэта яшчэ адзін выхад у Прыднястроўе, дзе таксама адзначаюцца факты прыгнёту расейскамоўнага насельніцтва».
  • У Тыраспалі, сталіцы непрызнанага Прыднястроўя, днём 25 красавіка невядомыя абстралялі будынак Міністэрства дзяржаўнай бяспекі, імаверна, з гранатамётаў. У МУС паведамілі, што пацярпелых няма. Пасля адбыліся і іншыя выбухі.
  • Улады Малдовы і Украіны назвалі інцыдэнт правакацыяй.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў