У справе інжынера БНТУ, які, уцякаючы ад затрымання, збіў некалькіх сілавікоў, аднавілі судовае следства


Менскі гарадскі суд працягнуў разгляд справы ў дачыненні да 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Восіпава. Суддзя прыняў рашэнне аб аднаўленні судовага следства з дадатковым допытам пацярпелых. Суд па справе Ціхана Восіпава працягнецца 29 красавіка ў 10 гадзін, паведамляе з судовай залі карэспандэнт «Белсату».

25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Восіпава абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: замаху на забойства вайскоўцаў (ч.1 арт. 14 і 362), удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), загадзя ілжывым даносе (ч. 1 арт. 400).

25-гадовы інжынер БНТУ Ціхан Восіпаў у зале суда. Яго абвінавачваюць адразу паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пецярых вайскоўцаў, пасля чаго утапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Паводле абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў, пасля чаго ўтапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю пра крадзеж аўта.

Пасля суду над 25-гадовым інжынерам БНТУ Ціханам Восіпавым. Суд пастанавіў аднавіць судовае следства па крымінальнай справе, 29 красавіка адбудзецца наступнае пасяджэнне. Осіпава абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў, пасля чаго ўтапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Віну Восіпаў прызнаў толькі наконт заведама хлуслівага даносу, паводле іншых артыкулаў – цалкам не прызнаў. Ён заявіў, што не меў намеру забіць, а спалохаўся, убачыўшы, як сілавікі разбіваюць машыны і дастаюць адтуль кіроўцаў. Таму ён і з’ехаў, выпадкова зачапіўшы вайскоўцаў. Паводле абвінавачанага, пакуль ён ехаў, сілавікі разбілі яму задняе правае шкло і накіравалі зброю на ягоны аўтамабіль, таму ён прыгнуўся і ўжо не кантраляваў руху, хоць і чуў, як па машыне з усіх бакоў б’юць дубінкамі.

Пасля суду над 25-гадовым інжынерам БНТУ Ціханам Восіпавым. Суд пастанавіў аднавіць судовае следства па крымінальнай справе, 29 красавіка адбудзецца наступнае пасяджэнне. Осіпава абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў, пасля чаго ўтапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Пракурор запатрабаваў для Ціхана 12 гадоў турэмнага зняволення. Але суддзя прыняў рашэнне аб аднаўленні судовага следства з дадатковым допытам пацярпелых.

Абаронца Ціхана распавяла «Белсату» што не будзе каментаваць рашэнне суда, паколькі не да канца зразумела сітуацыя з аднаўленнем судовага следства.

Hавiны
Інжынера БНТУ, які, уцякаючы ад затрымання, збіў некалькіх сілавікоў, хочуць пасадзіць на 12 гадоў
2021.04.20 14:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў