«Контрсанкцыі» і падаражэнні. Якія змены адбудуцца ў траўні


У траўні чакаецца шэраг новаўвядзенняў і падаражэнняў, якія могуць адбіцца на гаманцах беларусаў. TUT.by сабраў асноўныя змены, якія набудуць моц праз некалькі дзён, у апошні месяц вясны.

З 1 траўня асобы, якія трапілі ў базу дармаедаў, будуць аплочваць 100 % тарыфаў за газазабеспячэнне і ацяпленне (цяпер – толькі за гарачую ваду).

Афіцыйна не паведамляецца, колькі грамадзянаў Беларусі застаецца ў базе не занятага ў эканоміцы насельніцтва і колькі з іх ужо атрымліваюць «пацяжэлыя» рахункі. У 2017 годзе ўлады распавядалі, што налічылі ледзь не 500 тысяч дармаедаў. Згодна з разлікамі паводле методыкі Міжнароднай арганізацыі працы ў Беларусі налічваецца 207,9 тысячы беспрацоўных. Адносны ўзровень беспрацоўя склаў 4,2 %.

Фота: Vasily Fedosenko / REUTERS

Падаражэюць некаторыя крэдыты

У траўні вырастуць стаўкі па крэдытах. Цяпер беларусы змогуць атрымаць пазыкі ў банках пад 17,13 %. Звязана гэта з пераглядам Нацбанкам разліковай велічыні стандартнай рызыкі (РВСР). Да гэтай велічыні прывязаныя стаўкі па крэдытах на нерухомасць і на аўтамабілі на агульных умовах. Праўда, да гэтага часу не ўсе банкі ўзнавілі крэдытаванне фізічных асобаў.

Аналітыка
Эканаміст: У часы пераменаў лепей не вельмі спадзявацца на банкі і дэпазіты
2021.04.21 19:01

Знізіцца максімальная сума плацяжоў гатоўкай

Максімальная сума наяўных плацяжоў за тавары і паслугі знізіцца з 1 тысячы базавых велічыняў да 500 базавых велічыняў (з 29 000 да 14 500 рублёў).

Цыгарэты падаражэюць

З 1 траўня ў Беларусі падаражэе шэраг марак цыгарэтаў, некаторыя – нават на 10 капеек. Кошты на свае вырабы павысяць гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», «Тытунь-Інвест», «Беларусьгандаль». Таксама ў продажы зʼявяцца новыя маркі цыгарэтаў.

Зніжка для пенсіянераў на квіткі на цягнікі

Для пенсіянераў з 1 траўня зʼявіцца традыцыйная зніжка памерам 50 % на праезд у цягніках рэгіянальных лініяў эканамкласу. Такая захада ўводзіцца штогод падчас сезонных сельскагаспадарчых працаў і дзейнічае да канца кастрычніка.

Hавiны
«Беларусь стала больш савецкай эканомікай, чым была 20 гадоў таму». Эксперт каментуе прэс-канферэнцыю кіраўніка Нацбанку
2021.04.16 08:10

Зменіцца бюджэт пражыткавага мінімуму

З 1 траўня ўлады маюць перагледзець памер бюджэту пражыткавага мінімуму (БПМ) і мінімальныя спажывецкія бюджэты. Да БПМ прывязаныя памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсіяў.

«Контрсанкцыі»

З 5 траўня Беларусь афіцыйна забараняе ўвоз у краіну тавараў кампаніяў «Liqui Moly», «Škoda Auto» і «Beiersdorf» (у тым ліку гандлёвая марка «Nivea»). З гэтага дня забараняецца гандляваць таварамі гэтых кампаніяў. Гандляры да 10 траўня мусяць зладзіць інвентарызацыю рэшткаў тавараў і падаць у падатковыя органы спісы нерэалізаванай прадукцыі.

Hавiны
«Менск і Масква могуць стварыць новыя сумесныя фірмы, каб абыходзіць санкцыі Захаду». Эксперт пра беларуска-расейскія перамовы
2021.04.16 22:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў