Дзяўчыну аштрафавалі за подпіс у пратаколе, міліцыянты пабачылі ў ім «экстрэмісцкую» абрэвіятуру


Жыхарку Магілёва Марыю Войнаву аштрафавалі за подпіс у пратаколе. Подпіс палічылі «распаўсюдам прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую ​​дзейнасць». На дзяўчыну склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП, паведамляе тэлеграм-канал «MAYDAY».

Яшчэ ў канцы сакавіка працаўнікі ГУБАЗіКу зладзілі з Марыяй Войнавай «прафілактычную гутарку», падчас якой папярэдзілі аб недапушчальнасці захадаў, якія парушаюць заканадаўства.

Марыі выдалі бланк афіцыйнага папярэджання, дзе дзяўчына паставіла свой подпіс. Аналагічны подпіс і ў ейным пашпарце.

Сілавікі ж пабачылі ў гэтым подпісе абрэвіятуру, якая складаецца з 4 літараў і 4 кропак, якую некаторыя расшыфроўваюць як крытыку працаўнікоў паліцыі («копаў»). У 2018 годзе гэтую абрэвіятуру ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пасля гэтага Марыю Войнава выклікалі да ўчастковага. Яе сустрэлі працаўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіКу МУС Фурманаў і Захараў, якія і склалі адміністратыўны пратакол паводле 19.11 КаАП.

У выніку суддзя суда Кастрычніцкага раёну Магілёва Наталля Крашкіна вырашыла пакараць Войнаву 10 базавымі велічынямі штрафу (290 рублёў).

Артыкулы
Следчыя абвінавачваюць Сцяпана Латыпава ў тым ліку і ў махлярстве
2021.04.27 16:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў