Ці правіў калі-небудзь Павел матэрыял журналіста «Еўрарадыё», маючы на мэце не нашкодзіць спонсарам? Ці лічыць Павел «Белсат», «Нашу Ніву» і радыё «Свабода» канкурэнтамі «Еўрарадыё»?
На дэтэктары хлусні галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў
– Вы калі-небудзь хацелі працаваць у дзяржаўных СМІ?
– Так.
Паліграф: Праўда.
«Калі я быў студэнтам на журфаку, я працаваў у «Вечернем Минске» найперш. […] А пасля трапіў на тэлеканал ЛАД, на Белтэлерадыёкампанію, і працаваў там у 2004–2005 гадах. Тады для мяне абсалютна не было ніякай маральнай дылемы. Я працаваў у праграме «Дела семейные». Спачатку я проста рабіў там сюжэты, гэта была збольшага сацыялка. […] У лютым 2006 года я трапіў на «Еўрарадыё». І ў сакавіку 2006-га былі прэзідэнцкія выбары. І была Плошча, і былі вось гэтыя падзеі. Маіх сяброў… Ну, я хадзіў асвятляць, і маіх сяброў пасадзілі за краты, і там мы іх сустракалі з ізалятару. Канешне, гэта тое, дзе адбылася пэўная ініцыяцыя».
– Ці лічыце вы «Еўрарадыё» незалежным СМІ?
– Так.
– Вы калі-небудзь выпраўлялі матэрыял журналіста «Еўрарадыё», маючы на мэце не нашкодзіць спонсарам вашага медыя?
– Не.
Паліграф: ёсць сумневы.
Павел Свярдлоў. Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы».
Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube