Фігурантка «карагоднай справы» Вікторыя Лысковіч збегла з «хіміі»


Цяпер Вікторыя Лысковіч знаходзіцца ў Літве, ёй нічога не пагражае.

Лысковіч атрымала паўтары гады «хіміі» па «карагоднай справе». Яе прызналі вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Пакаранне 24-гадовая Вікторыя адбывала ў Віцебску, у папраўчай установе адкрытага тыпу №10.

Дзяўчыну асудзілі разам з маці – Аленай Лысковіч. Алена засталася адбываць 1,5 гады «хіміі» у Горадні.

Гісторыі
Маці і дачка, абвінавачваныя ў «карагоднай справе»: Да «хіміі» маральна гатовыя і верым, што хутка ўсё зменіцца
2021.05.06 21:12

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў