Сын Уладзіміра Макея раскрытыкаваў МЗС. Сам Макей адрэагаваў допісам у Instagram


Віталь Макей, сын Уладзіміра Макея, раскрытыкаваў скандальную заяву МЗС Беларусі, адрасаваную ЗША.

Скрыншот linkedin.com/in/vitaly-mackay

«Сумна назіраць шэраг публічных заяваў МЗС за апошні час, уключаючы і цяперашні каментар. Знарочыста хамаватая зухаватасць ніколі не заменіць аргументацыю і стыль. Наадварот: яшчэ мацней падкрэсліць пасрэднасць. Мне сумна, што мае былыя калегі, да многіх з якіх я шчыра адчуваю сяброўскія пачуцці, вымушаныя мірыцца з сітуацыяй, пры якой немагчыма свабодная, стваральная творчасць. Вельмі хацелася б, каб у гэты ўдушлівы час прафесіяналы захавалі свае веды, навыкі, досвед і маральныя арыенціры», – напісаў сын міністра замежных справаў.

Уладзімір Макей адрэагаваў на заяву сына допісам у Instagram. Дарэчы, гэта першы допіс міністра ў сацсетках з 1 чэрвеня 2020 года.

«Велізарная колькасць каментароў наконт учорашняе заявы прэс-службы МЗС, пры тым, канстытуцыйная большасць – пазітыў, гаворыць пра правільнасць і актуальнасць пытання. Дарэчы, гэтая заява тычацца не толькі да заакеанскіх партнёраў, але і да тых, хто знаходзіцца бліжэй…ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ!!!» – напісаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Да гэта допісу Макей чамусьці далучыў фота сабакі.

Hавiны
За віншаванні ЗША з Днём Волі МЗС згадаў канфедэратаў, «BLM» і флот Штатаў ля сваіх межаў
2021.03.26 18:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў