Галоўнага рэдактара, журналістку і фатографку «Нашай Нівы» затрымалі ў Менску


Днём 27 сакавіка сілавікі затрымліваюць журналістаў. Стала вядома пра затрыманне траіх супрацоўнікаў «Нашай Нівы» у Менску.

Спачатку ў раёне плошчы Бангалор даішнікі спынілі машыну галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, у якой таксама была фатографка Надзея Бужан.

Ягора спачатку павялі на размову, а пасля амапавец суправадзіў яго ў аўтазак.

Апошняе, што напісала Надзея: «Прынялі».

Момант затрыманне журналісткі «Нашай Нівы» Кацярыны Карпіцкай.
Фота: TUT.by

Пазней праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра затрыманне карэспандэнткі «Нашай Нівы» Кацярыны Карпіцкай. На фота з моманту затрымання журналісткі бачна, што ў яе вісіць бэйдж «Прэса».

Hавiны
У Менску затрымалі дваіх рэдактараў парталу TUT.by
2021.03.27 15:32

АД, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў