Актор з правінцыйнага тэатру

Сама Беларусь і яе грамадства нам не вораг. Мы ведаем, што Лукашэнка – несамастойны палітык, а Беларусь – несамастойная краіна.

Яна фундаментальна залежыць ад Пуціна, хаця гэтая вайна паказала, што адзін Пуцін не можа зрабіць усё, у тым ліку і з Беларуссю. Праз вайну грамадства застыла, таму пасля гэтага года ўсе думкі пра тое, што мы можам перацягнуць Лукашэнку на свой бок, немагчымыя, нават абсурдныя. У Лукашэнкі няма намеру гуляць з Захадам – ён ментальна і сістэмна на гэта не здольны. Ён не зрабіў для гэтага ніводнага руху. Сёлета ён нават не спрабаваў дамовіцца з Захадам, таму што калі б ён хацеў гэтага, то павінен быў бы вызваліць нейкую групу палітвязняў, а гэтага не адбываецца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Anton Novoderezhkin / TASS / Forum

Праблема ў тым, што Лукашэнка ўсё больш прамаўляе ў нікуды. Ён паводзіць сябе як састарэлы актор, які ўвесь час іграе адзін і той жа спектакль, дзе ніхто на яго не глядзіць. Гэта ўсё больш нагадвае правінцыйны тэатр. Але Лукашэнка настойвае, што ўсё выдатна, накладае грым і выходзіць на сцэну.

Да яго ані не прыслухоўваецца палітычны Захад, бо гэта для апошняга не суб’ект, ані ўласнае грамадства асабліва не цікавіцца ягонымі словамі. Ёсць, вядома, частка беларусаў, якая яго слухае. Гэтага ўдалося дамагчыся тым тэрорам, які ахапіў Беларусь пасля жнівеньскай рэвалюцыі 2020 года, што павялічыла адсотак людзей, якія падтрымліваюць Лукашэнку. Разам з усімі сілавымі і праўладнымі структурамі іх было не больш за 25–30 адсоткаў. Сёння іх, можа, крыху болей, але сярод беларусаў яны па-ранейшаму відавочная меншасць. Магчыма, ён прамаўляе для іх. Дзеля астатніх жа рот адкрываць няма патрэбы. Гэта людзі, якія ў 2020 годзе сфармавалі або канчаткова замацавалі свае погляды. Нельга забываць, што за нашай усходняй мяжой ёсць краіна, якую можна назваць еўрапейскай разнавіднасцю Паўночнай Карэі. Гэта краіна яшчэ больш рэпрэсіўная, чым Расея. У Расеі расце аўтарытарызм, які рухаецца да таталітарызму. У Беларусі гэты таталітарны рэжым ужо даўно існуе. Усё вырашае Лукашэнка і ягоны рэпрэсіўны апарат.

Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктарка тэлеканалу «Белсат»

На падставе інтэрв’ю wpolityce.pl і dorzeczy.pl. Падборка і скарот ад рэдакцыі belsat.eu

Стужка навінаў