У Гомельскіх шпіталях лечаць параненых падчас нападу на Украіну расейскіх вайскоўцаў


Медыкі з Гомля распавялі «Белсату», што сапраўды, у гомельскі Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнай медыцыны паступаюць параненыя расейскія вайскоўцы. Раней «Радыё Свабода» паведамляла, што ў цэнтры цяпер больш за 150 параненых вайскоўцаў расейскай арміі.

Расейскія вайскоўцы ў Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнай медыцыны.
Фота: чытачы Белсат

Жыхары Гомельшчыны распавядаюць, што нават у некалькіх гарадах Гомельскай вобласці вызваляюць шпіталі для таго каб прымаць параненых. Пры гэтым непасрэдна чытачы «Белсату» распавялі, што ў Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнай медыцыны цяпер знаходзяцца параненыя расейскія вайскоўцы.

«Дакладна невядома, якія раненні, з чым расейскія вайскоўцы паступаюць у шпіталь. Але гэта дакладна расейскія вайскоўцы. Таксама складана сказаць, колькі цяпер у цэнтры знаходзіцца параненых», – распавядае «Белсату» чытач.

Расейскія вайскоўцы ў Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнай медыцыны.
Фота: чытачы Белсат

«Радыё «Свабода»са спасылкай на медыкаў паведамляе, што сапраўды ў цэнтры радыяцыйнай медыцыны больш за 150 раненых расейскіх вайскоўцаў.

«Частку шпіталю аддалі цалкам пад іх патрэбы. Прычым мэдыцынскую ім аказваюць у першую чаргу. Раненыя працягваюць паступаць. Іх прывозяць на вайсковых грузавых аўтамабілях».

Таксама медыкі пацвярджаюць, што гэта не адзіны шпіталь у вобласці, дзе цяпер лечаць параненых расейскіх вайскоўцаў.

РК belsat.eu

Стужка навінаў