Пратэсты падчас рэферэндуму: «Беларусы – з Украінай, Лукашэнка – не Беларусь»


Затрыманні падчас «рэферэндуму». Менск, Беларусь. 27 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Дзясяткі тысяч чалавек па ўсёй краіне выйшлі на пратэст супраць вайны.

Нягледзячы на двайную акупацыю (унутраную рэжымам Лукашэнкі і знешнюю расейскімі войскамі), на жорсткія рэпрэсіі, якія не спыняюцца паўтары гады, і больш за 1000 палітвязняў за кратамі, сёння беларусы па ўсёй краіне выступілі супраць вайны ва Украіне і ўцягвання ў яе Беларусі. Акцыі пратэсту прайшлі ў 15 гарадах.

У Менску, паводле падлікаў motolko_help, на антываенныя пікеты і дэманстрацыі ў падтрымку Украіны выйшла каля 70 тыс. чалавек, каля 500-800 былі затрыманыя. Гэта найбуйнейшы пратэст з восені 2020 года. Для параўнання ўмоваў: гэта ўсё роўна, калі б на антываенны пратэст выйшлі людзі ў цэнтры Берліну ў 1944 годзе.

Затрыманні адбыліся не толькі ў Менску, але і ў Горадні, Віцебску, Магілёве, Гомлі, Баранавічах, Лідзе, Докшыцах, Полацку, Наваполацку, Жодзіна, Светлагорску, Заслаўі, Бабруйску.

Сёння ў Беларусі адбываўся псеўдарэферэндум. Беларусы пачалі збірацца каля выбарчых участкаў у школах і паліклініках каля 14:00 з патрабаваннем спыніць вайну.

На вуліцах было шмат сілавікоў і аўтазакаў.

На некаторых участках АМАП разганяў людзей, дзесьці адбыліся затрыманні. Напрыклад, каля менскай школы №125 сабралася каля 70 чалавек, усіх іх разагналі сілавікі.

Затрыманні падчас «рэферэндуму». Менск, Беларусь. 27 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Некаторыя беларусы на знак пратэсту спальвалі свае беларускія пашпарты.

Па Менску нават прайшла цэлая калона з украінскімі сцягамі. Яны пляскалі ў далоні і скандавалі «Не вайне!»

Беларусы прынеслі мноства кветак да Амбасады Украіны ў Менску. Увесь уваход – у жоўта-блакітных колерах.

А 17:00 каля 150-200 беларусаў сабраліся каля Генштабу Міністэрства Абароны. Акцыю разагнаў АМАП, адбыліся затрыманні.

Кіроўцы падтрымлівалі пратэстоўцаў сігналамі. Даўно Менск не гудзеў так моцна.

Супраць вайны пачалі выказвацца і былыя беларускія вайскоўцы. Напрыклад, былы камандзір берасцейскай 38-ай дэсантна-штурмавой брыгады падпалкоўнік Валерый Сахашчык звярнуўся да сваіх калегаў:

У Горадні сёння каля мінімум пяці выбарчых участкаў сабраліся людзі. Іх разганяў АМАП. Не абышлося без затрыманняў: агулам за сёння было затрымана каля 90 чалавек. На вуліцах было шмат сілавікоў.

Затрыманні падчас «рэферэндуму». Менск, Беларусь. 27 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Адна смелая гарадзенка выйшла сёння на адзіночны антываенны пікет на цэнтральную плошчу горада. Яе затрымалі праз некалькі хвілінаў.

А вось такая акцыя прайшла сёння ў Брылевічах:

Беларусы замежжа таксама выйшлі сёння на акцыі пратэсту супраць вайны ва Украіне. Паглядзіце, якія акцыі прайшлі сёння ў Варшаве і Празе.

А гэта акцыі пратэсту ў Рызе, Батумі і Тбілісі.

Але гэта яшчэ не ўсё. Фонл BYPOL паведаміў пра дыверсію на Беларускай чыгунцы, якая паралізавала падвоз расейскіх войскаў на адным з кірункаў. А кіберпартызаны вывелі са строю серверы БЧ: цяпер яна кіруецца ў ручным рэжыме, на найбуйнейшых транспартных вузлах – калапс.

Затрыманні падчас «рэферэндуму». Менск, Беларусь. 27 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

 

Фота
Каля выбарчых участкаў у Менску збіраюцца чэргі. ФОТА
2022.02.27 14:49

 

ВК Belsat.eu

Стужка навінаў