Год з COVID-19, ліст ад Сяргея Ціханоўскага і сыход консула: 203-і дзень паслявыбарчых пратэстаў


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 203 дні. Год таму ў краіне выявілі першы выпадак каронавіруса, Сяргей Ціханоўскі адказаў з-за кратаў, а ў розных краінах свету прайшлі акцыі памяці Барыса Нямцова. «Белсат» згадвае галоўныя падзеі гэтага дня.

Сёння год з першага выпадку захворвання на COVID-19.

Краіны-суседкі ў такім выпадку ўводзілі каранцін, жорстка абмяжоўвалі перасоўванне грамадзянаў з мэтай мінімізаваць распаўсюд інфекцыі. Улады Беларусі з самога пачатку заявілі, што будуць іначай змагацца з вірусам.

Раніцай 28 лютага мінулага года Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра першы выяўлены выпадак каронавіруса ў Беларусі. Студэнт з Іраку прыбыў у Беларусь 22 лютага, а 27 лютага ў яго афіцыйна пацвердзілі наяўнасць інфекцыі.

  • Першая афіцыйная ахвяра праз COVID-19 – актор Коласаўскага тэатру ў Віцебску Віктар Дашкевіч. Яму было 75 гадоў, памёр 30 сакавіка.
  • Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі за год зарэгістравалі 284 500 асобаў са станоўчым тэстам на каронавірус, праз інфекцыю памерлі 1957 пацыентаў.
  • Неафіцыйна толькі за 2020 год на COVID-19 у Беларусі маглі перахварэць больш за 600 000 асобаў, а памерці праз яго – каля 20 000.
Аналітыка
Год пандэміі: як каронавірус змяніў Беларусь і беларусаў
2021.02.27 16:55

У розных краінах свету прайшлі акцыі памяці Барыса Нямцова

У расейскай сталіцы актывісты і паслы замежных дзяржаваў пачалі прыходзіць да месца забойства ў 2015 годзе апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова. На Вялікім Маскварэцкім мосце людзі ўскладаюць кветкі да імправізаванага мемарыялу. Відавочцы адзначаюць, што побач стаяць аўтазакі і дзяжураць шмат паліцыянтаў.

Адным з першых на месцы гібелі палітыка з’явіўся амбасадар ЗША ў Расеі Джон Саліван. Кветкі таксама ўсклалі прадстаўнікі дыпламатычных місіяў Польшчы, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, Партугаліі, Літвы.

«Замоўцаў і арганізатараў так і не знайшлі ды не аддалі правасуддзю. Я ўпэўнены: тое, за што Барыс змагаўся, а менавіта свабода расейскіх грамадзянаў, іхны дабрабыт і годнае жыццё, хутка станецца рэальнасцю», – заявіў былы старшыня расейскага ўраду Касьянаў.

Hавiны
У Маскве праходзіць акцыя памяці забітага палітыка Барыса Нямцова
2021.02.27 13:04

Беларусь заняла шостае месца ў спісе краінаў паводле колькасці санкцыяў

Расейскі савет у міжнародных справах прааналізаваў ужыванне замежных санкцыяў у свеце. Беларусь у спісе краін – мэтаў санкцыяў – паміж Сірыяй і Паўночнай Карэяй.

У пачатку 2020 года ў Расеі запусцілі працу над новаю базаю звестак падзеяў у галіне палітыкі санкцыяў – Базаю санкцыйных падзеяў. Адзінка аналізу – асобная падзея ў галіне санкцыяў.

Вось топ-10 краінаў паводле колькасці накіраваных санкцыяў:

  • Іран – 123 падзеі;
  • КНР – 94 падзеі;
  • Расея – 93 падзеі;
  • Венесуэла – 44 падзеі;
  • Сірыя – 35 падзеяў;
  • Беларусь – 33 падзеі;
  • КНДР – 32 падзеі;
  • Куба – 23 падзеі;
  • Лівія – 18 падзеяў;
  • Нікарагуа – 19 падзеяў.

Паводле расейскага даследавання, ЗША – найбольш актыўны ініцыятар санкцыйных падзеяў. На іх прыпадае 52,8 % эпізодаў.

Консул Беларусі ў Італіі сыходзіць у адстаўку

Ганаровы консул Беларусі ў італьянскім рэгіёне Эмілья-Рамання, грамадзянін Італіі Антоньё Сатыле заявіў, што сыходзіць у адстаўку. Да гэтага яго падштурхнулі жорсткія рэпрэсіі супраць беларускага народу, які мірнымі маршамі пратэставаў супраць фальсіфікацыі выбараў, усхваляючы дэмакратыю і свабоду. Ён сказаў, што выбірае павагу да правоў чалавека, таму не хоча больш нічога мець супольнага з Лукашэнкам.

«Мой выбар – гэта выбар сумлення, бо я цвёрда веру ў тыя каштоўнасці, якія далі мне бацькі і якія я перадаю сваім траім дзецям: дэмакратыя, свабода, павага да правоў чалавека і негвалтоўнасць. У Беларусі больш за 27 000 чалавек былі арыштаваныя і зазналі запалохванні, пераслед і катаванні. Дзясяткі чалавек зніклі без вестак, пяцёра загінулі, абараняючы свае правы», – сказаў спадар Сатыле.

Антоньё Сатыле быў ганаровым консулам Беларусі ў рэгіёне з лістапада 2011 года.

Артыкулы
«Мой выбар – гэта выбар сумлення»: консул Беларусі ў Італіі падае ў адстаўку
2021.02.27 18:31

Сяргей Ціханоўскі адказаў на пытанні з вязніцы

Палітык, блогер і муж лідаркі дэмакратычных сілаў Сяргей Ціханоўскі, які з 29 траўня 2020 года застаецца ў вязніцы, адказаў на пытанні падпісантаў тэлеграм-каналу «Страна для жизни».

У прыватнасці, Сяргей Ціханоўскі адзначыў: нягледзячы на свой арышт, усё адно не шкадуе пра тое, што абвесціў пра намер браць удзел у прэзідэнцкай кампаніі:

«Жыць трэба так, каб потым, азіраючыся на сваё жыццё, не было сорамна. Жыць трэба з годнасцю. Тады ніколі ні пра што не будзеш шкадаваць.

Тысячы людзей фатаграфаваліся са мной і выказвалі падтрымку. Я бачыў, як людзі паверылі ў сябе. Не кожны можа пахваліцца, што пражыў хоць бы адзін такі дзень, як я».

Hавiны
«Не кожны можа пахваліцца, што пражыў хоць бы адзін такі дзень, як я». Сяргей Ціханоўскі адказаў на пытанні з вязніцы
2021.02.27 14:43

Петыцыю да нарвежскай кампаніі «Yara International» з заклікам спыніць супрацу з «Беларуськаліем» падпісалі амаль 35 тысячаў чалавек

Аўтары петыцыі лічаць, што спробы «Yara» паўплываць на кіраўніцтва «Беларуськалію», каб яно перастала парушаць правы працаўнікоў і пераследаваць страйкоўцаў, не дадуць плёну.

Пры гэтым адзначаецца, што «Беларуськалій» – «адна з асноўных крыніцаў фінансавання АМАПу Лукашэнкі, а таксама КДБ і атрадаў катаванняў, адказных за зняволенні, згвалтаванні, катаванні і пераслед дзясяткаў тысяч асобаў».

Hавiны
Амаль 35 тыс. чалавек просяць нарвежскую кампанію «Yara» спыніць супрацу з «Беларуськаліем»
2021.02.27 12:11

Жыхарцы Бярозы далі два гады «хатняй хіміі» за тое, што назвала міліцыянта «слізкім тыпам»

Суд Бярозаўскага раёну 26 лютага разглядаў крымінальную справу супраць мясцовай жыхаркі Валянціны Мядзведзь. 45-гадовую жанчыну вінавацілі ў абразе міліцыянта пры выкананні ім службовых абавязкаў паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу.

Валянціна Мядзведзь.
Фота: spring96.org

У выніку суддзя Алена Нямкова прысудзіла самотнай жанчыне, якая выхоўвае няпоўнагадовае дзіця, два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама яна павінна выплаціць пацярпеламу 1500 рублёў кампенсацыі за «маральныя пакуты».

Беларусы Кіева сёння выйшлі да амбасады Нарвегіі ва Украіне

Яны заклікалі нарвежскую кампанію «Yara» прыпыніць супрацу з «Беларуськаліем», дзе адбываюцца рэпрэсіі супраць працаўнікоў праз іхныя палітычныя погляды і грамадзянскую пазіцыю.

Беларусы стварылі петыцыю за дабаўленне БЧБ-сцяга ў эмодзі як альтэрнатыву дзяржаўнаму сцягу Беларусі: яна набрала амаль 45 тысяч подпісаў

Аўтары петыцыі не патрабуюць зменаў эмодзі з чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам Беларусі, лічачы, што такі крок можа прывесці да праблем кампаніяў з актуальнымі ўладамі Беларусі і нагодаю для рознагалоссяў у грамадстве. Аўтары толькі хочуць дадаць бел-чырвона-белы сцяг як варыянт рэгіянальнага сцяга.

Петыцыя за БЧБ-сцяг у эмодзі.
Фота: change.org

А ў Менску сёння зноў прайшліся маршам

Парады
Ведай свае правы. Як абараніць уласны тэлефон?
2021.02.27 08:00

АД belsat.eu

Стужка навінаў