Беларусы сталі піць менш гарэлкі і піва, больш – лікёраў і шампанскага


Летась у Беларусі зменшыліся аб’ёмы продажу алкагольных напояў у параўнанні з 2022 годам, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Алкагольная крама ў Маладзечне.
Фота: Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum

У 2023 годзе рэалізацыя алкагольных напояў і піва ў Беларусі скарацілася на 2,4% – іх аб’ём у раздробным таваразвароце склаў усяго 8%.

Летась беларусы пілі менш гарэлкі, чым у 2022 годзе – продажы скараціліся на 6,9% і склалі 7 938,7 тысяч дэкалітраў. Таксама набывалі менш піва – на 1,3% ці 39 740,5 тысяч дэкалітраў.

Пры гэтым доля гарэлкі ў рэалізацыі алкаголю скарацілася за год з 44,4 да 42,3%, піва – вырасла з 20,9% да 21,2%.

Продажы піва ўпершыню з 2019 года апусцілася ніжэй за 40 мільёнаў дэкалітраў, гарэлкі – упершыню за 10 гадоў склалі менш за 8 мільёнаў дэкалітраў.

Аб’ектыў
Каб абысці санкцыі, Лукашэнка «лібералізуе алкаголь»
2024.01.11 20:53

Таксама летась беларусы набывалі менш віна – продажы вінаградных вінаў знізіліся на 4,9%, пладовых – на 4,6%.

У той жа час на 9,9% вырасла рэалізацыя лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў, на 6,1% – каньяку, на 5,7% – ігрыстых вінаў, на 13,5% – слабаалкагольных напояў. Аб’ём продажу ігрыстых вінаў, у тым ліку, шампанскага, у 2023 годзе ўпершыню за 5 гадоў перавысіў 2 мільёны дэкалітраў.

Агляд
Беднасць і алкаголь? Якія злачынствы здзяйсняюць беларусы і чаму
2024.01.23 10:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў