У Кіеве адбыўся марш памяці Міхася Жызнеўскага, які загінуў падчас Майдану


У Кіеве 26 студзеня прайшоў марш памяці, прысвечаны Міхасю Жызнеўскаму і ўсім беларусам, якія загінулі ў барацьбе за Украіну і вольную Беларусь з 2014 да 2022 года.

Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Марш прайшоў па тым жа маршруце, што і 9 гадоў таму, калі праводзілі ў апошні шлях Міхася Жызнеўскага, які загінуў падчас крывавых падзеяў на Майдане 22 студзеня 2014 года ад кулі «Беркута». Удзельнікі руху прайшлі ад Міхайлаўскай плошчы, праз Тэатральную плошчу і Хрэшчатык да народнага мемарыялу Жызнеўскаму на вуліцы Грушэўскага.

Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Каля народнага мемарыялу ўшанавалі памяць Міхася Жызнеўскага і ўсіх нарадзінцаў Беларусі, якія загінулі ў баях за Украіну з 2014 да 2022 года. У акцыі, у тым ліку, узялі ўдзел Зянон Пазняк і прадстаўнікі палка Каліноўскага.

Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве. На здымку – выступ Зянона Пазняка на Майдане незалежнасці.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў адбыўся ў Кіеве.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Міхась Жызнеўскі – беларус, які загінуў 22 студзеня 2014 года, праз тры дні пасля пачатку вулічных сутычак у Кіеве. Ён залічаны ў Нябесную сотню і пасмяротна ўзнагароджаны званнем Героя Украіны.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў